Герб Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля
Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Каталіцкая навучальная установа

Рыхтуем тых,
хто рыхтуе шлях.

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — навучальная ўстанова для свецкіх вернікаў, якія хочуць паглыбіць веру і падрыхтавацца да служэння ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Заняткі — у 2-ю і 4-ю суботу месяца, без адрыву ад працы.

Касцёл Святога Духа ў Чыжоўцы, дзе размяшчаецца каледж

Адчуваеце пакліканне?

Запрашаем да навучання ўсіх свецкіх вернікаў ад 18 гадоў, хто шукае паглыбіць веру розумам і служыць людзям. Дакладныя тэрміны набору на бягучы год — у раздзеле «Навіны».