20 чэрвеня ў парафіі Святога Духа (мікрараён Чыжоўка) адбылася ўрачыстасць заканчэння навучальнага года 2025–2026. Дыпломы і сертыфікаты атрымалі 19 выпускнікоў трохгадовай праграмы навучання і 9 удзельнікаў паслядыпломнай адукацыі.
Святую Імшу разам з духавенствам архідыяцэзіі ўзначаліў дырэктар каледжа ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, а дыпломы выпускнікам уручыў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Гэты выпуск стаў апошнім для трохгадовай праграмы навучання — з наступнага года каледж цалкам пераходзіць на чатырохгадовы фармат, а паслядыпломная адукацыя як асобная праграма больш не будзе прапаноўвацца: усе яе дысцыпліны ўвойдуць у агульны навучальны план. Сярод асаблівасцей выпуску — трое навучэнцаў, якія за ўсе гады навучання атрымлівалі толькі найвышэйшыя адзнакі, і некалькі чалавек, якія абралі рэдкія спецыялізацыі — касцёльны сурдапераклад і кіраўніцтва царкоўным спевам.
Выпуск 2026 года стаў чатырнаццатым з часу заснавання каледжа ў 2010 годзе.